Библия » Откровение 14:18
Пераклад Сабілы і Малахава
Откровение глава 14 стих 18
И иной Ангел, имеющий власть над огнём, вышел от жертвенника и с великим криком воскликнул к имеющему острый серп, говоря: пусти острый серп твой и обрежь гроздья винограда на земле, потому что созрели на нём ягоды.
І іншы анёл выйшаў з ахвярніку, маючы ўладу над агнём, і ўсклікнуў крыкам вялікім да таго, які меў серп востры, кажучы: «Пашлі твой серп востры і зьбяры ягады вінаграду зямлі, бо сасьпелі гронкі яго».
І іншы анёл, які меў уладу над вагнём, выйшаў ад ахвярніка і зь вялікім крыкам усклікнуў да таго, хто меў востры серп: пашлі востры серп твой і абрэж гронкі вінаграду на зямлі, бо дасьпелі на ім ягады.
І яшчэ іншы анёл, маючы ўладу над агнём, выйшаў ад ахвярніка і ўсклікнуў зычным голасам да таго, які трымаў востры серп, кажучы: «Пашлі серп твой востры і абрэж гронкі вінаграду зямлі, бо даспелі ягады яго».
І іншы ангіл, што меў уладу над агнём, вышаў з аброчніка і вялікім голасам гукнуў да маючага войстры серп, кажучы: «Пашлі войстры серп свой і абрэж гранкі віна на зямлі, бо насьпелі на ім ягады!»
І íншы А́нгел, які меў ула́ду над агнём, вы́йшаў ад ахвя́рніка і ўсклíкнуў во́клічам гу́чным, звярта́ючыся да таго, што меў серп во́стры, ка́жучы: пашлі серп твой во́стры і зрэж гро́нкі вінагра́ду на зямлí, бо паспе́лі гро́нкі яго.
Яшчэ іншы анёл, які меў уладу над агнём, выйшаў ад алтара і гучным голасам крыкнуў да таго, хто меў востры серп: «Пашлі Твой востры серп і збяры гронкі вінаграду на зямлі, бо спелыя яго гронкі».
І іншы Анёл выйшаў ад ахвярніка, той, які мае ўладу над агнём, і ўсклікнуў гучным голасам да таго, у каго быў востры серп, кажучы: Пашлі твой востры серп і абрэж гронкі вінаграду зямлі, бо даспелі яго ягады.
І другі Ангел выйшаў ад ахвярніку, маючы ўладу над агнём, і ўсклікнуў крыкам моцным да маючага серп востры, кажучы: пашлі твой серп востры і зрэж вінаградныя гронкі зямлі, таму што сасьпелі вінаградныя гронкі яе.